Усе навіны

БАТЭ заробіць на трансферы Канцавога ва «Урал» каля 150 тысяч долараў

19 студзеня, 12:31

Паўабаронца БАТЭ Арцём Канцавы працягне кар'еру ва «Урале» Віктара Ганчарэнкі. Як стала вядома Tribuna.com, барысаўчане заробяць на трансферы каля 150 тысяч долараў.

У мінулым сезоне Канцавы правёў за БАТЭ 24 матчы ў чэмпіянаце Беларусі, забіў 4 мячы і аддаў 7 галявых перадач.