Усе навіны

Эмерык Лапорт: «У Саудаўскай Аравіі пра нас недастаткова клапоцяцца. Магчыма, задумаюся, што рабіць далей»

20 студзеня, 17:00

Цэнтральны абаронца «Аль-Насра» Эмерык Лапорт распавёў пра цяжкасці адаптацыі да жыцця ў Саудаўскай Аравіі.

– Як прайшлі тыя некалькі месяцаў, на працягу якіх вы жывяце ў Саудаўскай Аравіі? Ці быў культурны шок? Якія ў вас уражанні?

Саудаўская Аравія вельмі адрозніваецца ад Еўропы, але ўсё залежыць ад адаптацыі. Яе не зрабілі для нас лёгкай. Ёсць шмат незадаволеных гульцоў, але над гэтым вядзецца праца, таму паглядзім, ці стане лепей.

Для іх (саудаўцаў – заўв.) гэта таксама нешта новае – мець еўрапейскіх гульцоў. Магчыма, яны не прывыклі да гэтага, і ім давядзецца адаптавацца да больш сур'ёзнага падыходу.

– Іншымі словамі, вы непрыемна здзіўлены.

– Я кажу на аснове свайго досведу і не ведаю, які досвед у іншых. Са свайго боку я бачу гэта так: цябе спрабуюць уцягнуць у гульню, а потым пачынаецца паўсядзённае жыццё.

– У вашай камандзе гуляюць Крышціыяну Раналду, Давід Аспіна, Марцэла Брозавіч. Адчуваеце, што саудаўцы купілі цацку, а потым перасталі клапаціцца пра яе.

– Так, яны клапоцяцца пра нас, але, на маю думку, недастаткова. У Еўропе плацяць меншыя грошы, але клапоцяцца лепш.

– Ці прымушае гэта задумвацца пра магчымы сыход?

– Не. Пабачым. Пакуль што я пра гэта не думаў, але калі я расчаруюся за такі кароткі перыяд, то задумаюся над тым, што рабіць далей. Гэты момант яшчэ не наступіў, але ў будучыні гэта можа адбыцца, калі такая сітуацыя будзе і надалей, – сказаў Лапорт.

19 студзеня Джордан Хендэрсан афіцыйна разарваў кантракт з «Аль-Ітыфакам» і перайшоў у «Аякс». Таксама паведамлялася, што Саудаўскую Аравію хочуць пакінуць Карым Бензема («Аль-Іціхад») і Раберта Фірміна («Аль-Ахлі»).