Усе навіны

Аляксандр Свірэпа: «Не вельмі звяртаем увагу на супернікаў па ЧБ. Гэта яны павінны баяцца «Дынама»

21 студзеня, 12:20
2

Гулец мінскага «Дынама» Аляксандр Свірэпа распавёў пра свае чаканні ад сезона.

– Мінулы сезон атрымаўся скамечаным з-за траўмаў і нетрапленняў у склад. Што будзеце рабіць у гэтым сезоне, каб выправіць сітуацыю?

– Задачы на сезон стаўлю ўсё тыя ж: прагрэсаваць самому і дапамагаць камандзе рухацца наперад, да самых высокіх мэтаў. Буду працаваць менавіта над гэтым. Адштурхоўваючыся ад мінулага сезона, зрабіў высновы для сябе, што трэба працаваць у два разы больш за астатніх. І праяўляць свае самыя лепшыя якасці, каб адваёўваць сабе месца ў складзе і давер Вадзіма Віктаравіча.

– Кажуць, што чэмпіёнства ўтрымаць складаней, чым заваяваць. Якія настроі ўнутры каманды пануюць. Няма нейкай расслабленасці?

– Нічога экстраардынарнага. Мы працуем гэтак жа, як працавалі ў мінулым годзе. Кожны дзень прыкладаем шмат намаганняў, каб дасягнуць самых высокіх вынікаў. Інакш ніяк, бо «Дынама» – флагман беларускага футбола. Нам яшчэ трэба будзе згуляць у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Плюс, у нас, нарэшце, працягнецца барацьба ў вясновай стадыі Кубка Беларусі, наперадзе бітва за Суперкубак з «Тарпеда-БелАЗ». Ва ўсіх гэтых турнірах мы разлічваем выступіць добра.

– У наступным сезоне барацьба ў тым жа чэмпіянаце павінна атрымаецца яшчэ больш напружанай. Супернікі вельмі моцна ўмацоўваюць саставы. Сочыце зараз за навінамі з табара тых жа «Нёмана», «Тарпеда», «Славіі»?

– Не вельмі звяртаем на гэта ўвагу. Чаму мы павінны іх баяцца? Гэта супернікі павінны баяцца «Дынама». Мы таксама не простыя хлопцы, з якімі можна выйсці і папінаць мяч, – сказаў Свірэпа.