Усе навіны

Дзяніс Лявіцкі «У «Тарпеда-БелАЗ» задача адна – перамагаць у кожным матчы»

21 студзеня, 16:55

Абаронца «Тарпеда-БелАЗ» Дзяніс Лявіцкі распавёў пра падрыхтоўку да новага сезону.

– Гэта толькі старт, пакуль пачалі трэніравацца. Новыя людзі, новыя сувязі. Задача адна – перамагаць у кожным матчы. Яна заўсёды стаіць. У нас была самааддача ў гэтай сустрэчы. Зірнулі, як глядзімся на старце перадсезонкі.

– Як думаеце, «Тарпеда» будзе такой жа «міралюбнай» камандай, як у 2023-м?

– Спадзяюся, не. Мы гуляем толькі на перамогу. Спадзяюся, нічыйных зыходаў будзе паменш.

– Суперкубак 25 лютага, застаецца ўсяго месяц. Ці паспееце падрыхтавацца і найграць нейкія сувязі да гэтага моманту?

– Думаю, паспеем. У трэнерскага штаба ўсё распісана, усё запланавана. Два зборы запланавана, шмат матчаў. За кошт гэтага будзем набіраць. Думаю, усё будзе добра.

– Вы мінулым летам вярнуліся ў «Тарпеда», ужо пасля еўракубкаў. Якія ў вас асабістыя чаканні ад маючай адбыцца кваліфікацыі Лігі канферэнцый?

– Буду аддаваць усе сілы. Тут жа яшчэ не факт: будзеш гуляць ці не. У нас высокая канкурэнцыя, набіраюць гульцоў, каб усе супернічалі. Далей ужо будзе вырашаць трэнерскі штаб.

– Якую наогул ставіць задачу кіраўніцтва перад вамі? У мінулым годзе задалі прыстойную планку.

– Яшчэ канкрэтных задач у нас не было. Трэнеры робяць так, каб мы выходзілі на поле толькі перамагаць. У канцы сезону паглядзім, – сказаў Лявіцкі.