Усе навіны

Павел Раднёнак: «Звязаўшы негатыў да «Энергетыка-БДУ» са сваімі інтэрв'ю, папрасіў замяніць мяне на больш ураўнаважанага чалавека»

22 студзеня, 18:47

Галоўны трэнер «Астраўца» Павел Раднёнак распавёў пра тое, як пакінуў «Энергетык-БДУ» у мінулым годзе.

– Не хацелі застацца і дапамагчы «Энергетыку» вярнуцца ў вышэйшую лігу?

– У «Энергетыку» высокапрафесійны трэнерскі штаб і сучасныя методыкі. Яны справяцца і без мяне.

– Вы, будучы галоўным трэнерам, бралі срэбра з «Энергетыкам-БДУ», але вельмі часта запаміналіся iскрыстымi інтэрв'ю. Пачуем нешта падобнае ў сезоне-2024?

– Пра iскрыстыя інтэрвʼю забудзьцеся. Пра футбол буду казаць ці добра, ці нічога.

– На пасадзе галоўнага трэнера ў траўні мінулага года вас замяніў Аляксей Меркулаў. Інтэрв'ю пасля матчу з мінскім «Дынама» неяк паўплывала?

– У пэўны момант негатыўнае стаўленне да нашай каманды звязаў са сваімі флэш-інтэрвʼю. Папрасіў кіраўніцтва замяніць мяне на больш ураўнаважанага чалавека, – адказаў Раднёнак.