Усе навіны

«Барселона» – першая па фінансавых стратах на трансферным рынку за апошнія 10 гадоў – 631 млн еўра

23 студзеня, 21:31

Міжнародны цэнтр спартовых даследаванняў CIES назваў клубы, якія страцілі больш за ўсё грошай за апошнія 10 гадоў на трансферным рынку.

Цэнтр падлічыў, што за перыяд з 2014 па 2023 год «Барселона» купіла гульцоў на 1244 млн еўра, прадала – на 631.

Трэба адзначыць, што продаж выхаванцаў за гэты перыяд не ўлічваўся. У разлік узяты толькі тыя футбалісты, якія перайшлі з іншых каманд.

У топ-15 патрапілі:

1. «Барселона» (розніца паміж даходамі і выдаткамі на трансферным рынку – мінус 631 млн еўра).

2. «Чэлсі» (-483).

3. «Арсенал» (-436).

4. «ПСЖ» (-410).

5. «Манчэстэр Юнайтэд» (-328).

6. «Мілан» (-298).

7. «Астан Віла» (-256).

8. «Эвертан» (-251).

9. «Ліверпуль» (-249).

10. «Ювентус» (-219).

11. «Крыстал Пэлас» (-207).

12. «Рэал Мадрыд» (-199).

13. «Тотэнхэм» (-190).

14. «Вест Хэм» (-183).

15. «Інтэр» (-168).