Усе навіны

Зборная Ганы звольніла галоўнага трэнера Х'ютана пасля нявыхаду з групы на Кубку Афрыкі

24 студзеня, 15:42

Футбольная асацыяцыя Ганы абвясціла пра звальненне галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Крыса Х'ютана.

Разам з 65-гадовым ірландцам быў звольнены і ягоны штаб.

Нагадаем, што Гана другі раз не выйшла з групы на Кубку Афрыкі.

Х'ютан узначаліў Гану ў лютым мінулага года. Да гэтага ён трэніраваў «Тотэнхэм», «Ньюкасл», «Бірмінгем», «Норвіч», «Брайтан», «Нотынгем Форэст» і быў саветнікам трэнерскага штаба зборнай Ганы падчас ЧС-2022.

У найбліжэйшыя дні Футбольная асацыяцыя Ганы аб'явіць імя новага галоўнага трэнера нацыянальнай каманды.