Усе навіны

Станіслаў Сувораў: «Гулялі 4 тайма па 30 хвілін, каб хлопцы атрымалі тую нагрузку, якую я хацеў»

24 студзеня, 19:27

Галоўны трэнер «Шахцёра» Станіслаў Сувораў даў каментар пасля таварыскага матчу з петрыкаўскім «Шахцёрам» (6:0).

– Чаму такі фармат: 4 тайма па 30 хвілін? І наколькі задаволены тым, як гульня склалася, ці выканалі хлопцы заданне на гульню?

– Скажам так. Пад вялізнай нагрузкай знаходзімся цяпер. Лічу, задачу выканалі нядрэнна.

Такі матч, таму што хочам даць больш часу найграцца. І далей у нас плануецца такі матч з ФК «Мінск», 4 па 30. Гэта каб нагрузіліся хлопцы, каб атрымалі тую нагрузку, якую я хацеў.

– Правялі 3 гульні і нуль прапушчаных. Ці можна на гэта неяк зараз звяртаць увагу ці неяк заўчасна?

– Прапушчаных нуль, але я лічу, што ёсць дастатковая колькасць і памылак у абарончых дзеяннях. Напэўна, нуль – гэта пакуль дзякуючы працы нашых галкіпераў, – сказаў Сувораў.