Усе навіны

Мацвей Дукса: «Разлічваў, што атрымаю хоць нейкі час у моладзевай зборнай»

26 студзеня, 10:48

Беларускі паўабаронца Мацвей Дукса, які ў сезоне-2023 набраў 8+8 за «Смаргонь», а 16 студзеня перайшоў у брэсцкае «Дынама», расказаў пра магчымасць згуляць за моладзевую зборную Беларусі.

– Нягледзячы на добры сезон, ты так і не дэбютаваў у складзе моладзевай зборнай, як думаеш, чаму?

– У трэнера сваё бачанне, ён так вырашыў. Не адмяняю фактара канкурэнцыі. Можа, яе недзе прайграў, таму і не атрымалася дэбютаваць.

– Але ты хацеў?

– Так, вядома!

– Задам пытанне канкрэтней, ты разлічваў, што атрымаеш выклік, зыходзячы хаця б са сваіх лічбаў?

– Разлічваў, што атрымаю хоць нейкі час! – сказаў Дукса.