Усе навіны

Мікалай Вайцюхоўскі: «У Віцебску пасля БАТЭ зборы правядуць «Тарпеда-БелАЗ» і «Гомель». Гасцініцы горада нам удзячныя»

28 студзеня, 12:42

Дырэктар «Віцебску» Мікалай Вайцюхоўскі расказаў аб падрыхтоўцы каманды да новага сезона.

– У мінулым годзе мы гулялі ў першай лізе і не было дублюючага складу, таму нашы некаторыя маладыя хлопцы з юнацкіх каманд упершыню выходзяць на поле супраць такіх супернікаў, пры гэтым праяўляюць сябе вельмі не дрэнна.

Прыемна, што хлопцы растуць і прагрэсуюць. Што да моладзі, у нас на сезон стаіць няпростая задача. Дублюючы склад, ці можна яго назваць фарм-клубам, будзе прымаць удзел у чэмпіянаце другой лігі.

Пры гэтым наша моладзь яшчэ не завяршыла выступленне ў юнацкім першынстве. Варта добра падумаць як і каго выкарыстоўваць.

– У Віцебску тыднёвы збор правёў БАТЭ, згуляўшы кантрольны матч. Можа яшчэ нехта з вышэйшай лігі плануе прыехаць на збор?

– Умовы, створаныя ў нашым горадзе для футбола, карыстаюцца попытам. Пасля Барысава да нас на збор прыедзе Жодзіна, а потым Гомель.

Мы атрымліваем дадатковы даход ад арэнды нашай базы і пры гэтым гуляем дома таварыскія гульні з добрымі супернікамі. Гасцініцы горада нам удзячныя за прыцягненне такіх кліентаў, – сказаў Вайцюхоўскі.