Усе навіны

Аляксандзер Чафярын: «У Іспаніі 98% не ведалі, куды перайшоў Бензема»

28 студзеня, 23:47

Прэзідэнт УЕФА Аляксандзер Чафярын лічыць, што чэмпіянат Саудаўскай Аравіі не ўяўляе пагрозы для еўрапейскага футбола.

«Мяне гэта не хвалюе. Я не думаю, што можна набыць футбол. Я бачыў апытанне, якое паказала, што заўзятары сочаць за спаборніцтвамі і камандамі, а не гульцамі.

У Іспаніі 98% грамадскасці не ведалі, куды перайшоў Бензема, але 100% ведалі, што ён раней гуляў за «Рэал». Таму я ня думаю, што гэта добры падыход. Мы бачым, што некаторыя гульцы ўжо вяртаюцца», – сказаў Чафярын.