Усе навіны

Мікалай Хадасевіч: «Да Марозава была зацікаўленасць з Другой Бундэслігі, але трэба было чакаць да лета. Салідарны, што не варта»

29 студзеня, 22:48

Беларускі журналіст Мікалай Хадасевіч падзяліўся сваім меркаваннем пра пераход беларускага нападаючага Уладзіслава Марозава ў партугальскую «Аруку».

«Улад Марозаў з чэмпіянату Беларусі перайшоў у чэмпіянат Партугаліі. Тры вядомыя мне тэзы, чаму гэта крута:

1) Улад хацеў з'ехаць менавіта ў еўрапейскі чэмпіянат, агенты гульца працавалі з восені мінулага года;

2) Былі дзве прадметныя прапановы ад клубаў Турцыі, але абраў Партугалію;

3) Падпісаў працяглы кантракт.

Бонусам яшчэ чацвёрты пункт – была зацікаўленасць з Другой Бундэслігі, але трэба было чакаць да лета. Салідарны, што чакаць не варта было.

Гэта круты трансфер у нашыя часы! Удачы!» – напісаў Хадасевіч.