Усе навіны

Станіслаў Драгун: «Пуціла пацвердзіў, што будзе гуляць за DMedia, мы з ім дамовіліся»

30 студзеня, 16:32

Станіслаў Драгун расказаў, у якім складзе яго медыяфутбольны клуб DMedia будзе гуляць у 2024 годзе.

«Сітуацыя пакуль такая, што больш людзей сыходзіць. Усе сыходзяць у прафесійны футбол: той жа Ігар Шытаў трэнерам у «Мінск» але сказаў, што па магчымасці будзе дапамагаць. Коля Сігневіч падпісаў кантракт, Цёма Рахманаў. Гэта адзін з аргументаў зараз для тых хлопцаў, якіх я стараюся запрасіць у каманду.

Усе, хто быў бы нам цікавы, яны ў пошуку прафесійных каманд. Ёсць і тыя, хто ўжо завяршыў кар'еру. Крыўдная траўма ў Антона Пуцілы. Будзем чакаць яго. Ён пацвердзіў, што будзе гуляць за нас. Мы з ім дамовіліся.

Сяргей Кісляк? Дзіма Бага? Няхай яшчэ пагуляюць. Дзіма быў згодзен, але яму падвярнуўся добры варыянт. Хай яшчэ папыліць», – сказаў Драгун.