Усе навіны

Бернд Штангэ: «Калі ў зборнай узнікалі канфлікты, дапамагалі Ганчарэнка, Кандрацьеў і Крывушэнка»

30 студзеня, 22:05

Экс-трэнер зборнай Беларусі па футболе, немец Бернд Штангэ распавёў «Зеркалу», як была пабудавана псіхалагічная праца з беларускай камандай.

– Былыя футбалісты зборнай Беларусі называлі вас добрым матыватарам, напрыклад, Віталь Кутузаў, Вячаслаў Глеб ці Віталь Трубіла.

– Прыемна чуць меркаванне гульцоў. Вядома, псіхалогія была часткай майго навучання. Часам людзі несправядлівыя да асобных футбалістаў, але асновай нашага супрацоўніцтва заўсёды была павага і давер. Мой памочнік у зборнай Беларусі Харальд Ірмшэр меў яшчэ лепшы кантакт з гульцамі. Ён выступаў на высокім узроўні за зборную ГДР: гуляў на чэмпіянаце свету 1974 года, а на Алімпійскіх гульнях 1972 года заваяваў бронзу.

Беларускія трэнеры і функцыянеры таксама дапамагалі, калі ўзнікалі канфлікты. З трэнераў адзначу Віктара Ганчарэнку, Георгія Кандрацьева і Ігара Крывушэнку. Іншаземцу цяжка кіраваць зборнай, але калегі аказвалі мне падтрымку і дапамаглі вывесці каманду на больш высокі ўзровень, – сказаў Штангэ.