Усе навіны

Андрэ Анана думае аб чарговым завяршэнні кар'еры ў зборнай Камеруна

30 студзеня, 21:21

Галкіпер «Манчэстэр Юнайтэд» Андрэ Анана зноў думае над завяршэннем міжнароднай карʼеры, паведамляе Daily Mail.

Прычынай таму зʼяўляецца правальны КАН-2024 са зборнай Камеруна – 27-гадовы вратар згуляў толькі адзін матч, а каманда вылецела на першай жа стадыі плэй-оф.

Падчас турніру ў Анана ўзнік новы канфлікт з прэзідэнтам асацыяцыі Самюэлем Эта′О.

Андрэ датэрмінова пакідаў зборную з-за рознагалоссяў з трэнерам Рыгаберам Сонгам наконт стылю гульні на ЧС-2022, пасля чаго ўжо абʼяўляў аб сыходзе з каманды – ён змяніў меркаванне якраз перад КАН-2024.

Ва ўсіх турнірах за клуб і зборную галкіпер у гэтым сезоне прапусціў 50 галоў у 31 матчы.