Все новости

Галкіпер сталічнага «Дынама» Шпакоўскі аддадзены ў арэнду «Мiнску»

31 студзеня, 19:25

Галкіпер Дзяніс Шпакоўскі перайшоў у «Мiнск» на правах арэнды са сталічнага «Дынама». Кантрактам прадугледжана магчымасць адваротнага адклікання футбаліста ў летняе трансфернае акно.

За асноўны склад «Дынама» згуляў 11 матчаў. У мінулым сезоне Шпакоўскі правёў 7 паядынкаў, прапусціў 6 мячоў.