Усе навіны

Перыяд забароны правядзення матчаў ЧБ на штучным газоне скарочаны і іншыя змены рэгламенту вышэйшай лігі

1 лютага, 14:44

1 лютага ў Доме футбола адбылося першае ў 2024 годзе паседжанне Выканкама. На ім быў зацверджаны рэгламент вышэйшай лігі сезона-2024. У прыватнасці, былі прыняты наступныя рашэнні:

• Колькасць замен падчас матчу павялічана да 5. Раней камандам было даступна 4 замены. Пятую можна было здзейсніць у выпадку выхаду на поле гульца-лімітчыка. Нагадаем, раней гэтай зімой АБФФ адмяніла ліміты на маладых гульцоў.

• Замацаваны даты правядзення матчаў на натуральных газонах. У 2024 годзе на травяных палях пройдуць усе матчы чэмпіянату Беларусі з 1 траўня па 11 лістапада замест 1 снежня.

• Зменена колькасць этапаў аплаты заявачнага ўзносу. У 2023 годзе ўзносы аплачваліся ў два этапы, а цяпер вырашана падзяліць аплату на тры часткі.

Таксама на пасяджэнні былі зацверджаны даты і месцы правядзення матчаў за Суперкубак (мужчынскі – 2 сакавіка ў Салігорску, жаночы – 10 сакавіка ў Мінску), прыняты праекты календароў жаночага чэмпіянату і ўнесены праўкі ў патрабаванні да ліцэнзавання клубаў.