Усе навіны

Уладзіслаў Малькевіч: «Мне не крыўдна развітацца з еўракубкамі. Ва «Урале» я нічога не губляю»

1 лютага, 18:01

Беларускі абаронца «Урала» Уладзіслаў Малькевіч падзяліўся меркаваннем аб еўракубках.

Нагадаем, расійскія клубы адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Калі пераходзілі ва «Урал», не крыўдна было, што пакуль не будзеце гуляць у еўракубках?

– Еўракубкі – гэта іншы ўзровень у параўнанні з чэмпіянатам Беларусі. Усё тамака даецца значна складаней. Мне асабліва запомніліся матчы ў жніўні, калі мы гулялі з албанскім «Партызані» і прайшлі ў наступны раунд. Гэта дало нам магчымасць зачапіцца за еўракубкі. Нажаль, мы не змаглі прасунуцца далей, але гэтыя сустрэчы пакінулі прыемнае ўражанне.

Мне не крыўдна развітацца з імі, бо разумею, што раблю крок наперад. Тут, у РПЛ, практычна кожны матч па ўзроўні такі ж, як у еўракубках. У гэтым плане я нічога не губляю, а толькі буду прагрэсіраваць і расці, таму трэба рабіць крок наперад, – сказаў Малькевіч.