Усе навіны

Панкратаў можа пачаць трэнерскую кар'еру ў БАТЭ (BetNews)

1 лютага, 18:43

41-гадовы экс-галкіпер Барыс Панкратаў можа ўвайсці ў трэнерскі штаб БАТЭ. Пра гэта паведамляе BetNews.

Пры гэтым пакуль невядома, дзе будзе працаваць 41-гадовы спецыяліст – у аснове барысаўскага клуба або ў дублі. Але цяпер у сістэме БАТЭ ёсць толькі адзін трэнер брамнiкаў – Яўген Дзергай.

У якасці іграка Панкратаў выступаў у БАТЭ ў 2006-м і 2007 гадах.

Напярэдадні Панкратаў завяршыў гульнявую кар'еру.