Усе навіны

Экс-гулец «Энергетыка-БДУ» Нурымбет пяройдзе ў харвацкую «Лакаматыву» (Prosports.kz)

3 лютага, 11:35

Паводле інфармацыі Prosports.kz, 18-гадовы экс-паўабаронца «Энергетыка-БДУ» Абінур Нурымбет вылецеў у Харватыю ў мясцовую «Лакаматыву» з Заграба. Як сцвярджае крыніца, у бліжэйшыя дні Нурымбет падпіша кантракт з гэтым клубам. На дадзены момант «Лакаматыва» займае 5-е месца ў чэмпіянаце Харватыі.

Гулец зборнай Казахстана U-19 з лета 2023 года выступаў за «Энергетык-БДУ». Нурымбет правёў 12 матчаў у вышэйшай лізе, забіў 2 мячы і аддаў 5 галявых перадач. Казахстанец пакінуў беларускі клуб 16 студзеня.

Усе трансферы «Энергетыка-БДУ» можна паглядзець тут.