Усе навіны

Данііл Сілінскі: «У «Гомелі» ад мяне патрабуюць больш развіваць атакі і пагражаць варотам»

3 лютага, 22:18

Паўабаронца «Гомеля» Данііл Сілінскі распавёў пра міжсезонную падрыхтоўку.

– Лічу, добрая гульня ў нас атрымалася. Галоўнае, што нарэшце перамаглі, таму што ў апошніх трох матчах, на жаль, у нас не атрымалася выйграць. Сёння пераважна адпрацоўвалі тое, як па большай частцы будзем гуляць і паводзіць сябе ў сезоне. Нешта атрымалася, нешта няма, але мы толькі тыдзень займаемся ў такім рэжыме на зборах. Думаю, што далей будзе толькі лепш.

– Раскажы пра тое, як каманда зараз займаецца на зборах.

– Трэніравальны дзень у нас складаецца з дзвюх частак. З раніцы вялікія нагрузкі, мы працуем больш без мяча, але ўвечары заўсёды гульнявыя заняткі. У цэлым нагрузкі цяжкія, але для дадзенага этапу падрыхтоўкі гэта нармальна. Усе разумеюць і стараюцца працаваць. Мы рыхтуемся да сезону і хочам апынуцца вышэй, чым былі летась.

– Як футбаліст, які прайшоў школу «Энергетыка», ты можаш параўнаць гэтыя нагрузкі?

– Думаю, ні для каго не сакрэт, што ў «Энергетыцы» нашмат цяжэй, чым у многіх клубах. Напрыклад, тая ж уборка снегу была няпростым заняткам. У «Гомелі» на дадзеным этапе нялёгка, але асабіста для мяне лягчэй, чым у «Энергетыцы».

– Як ты ацэніш свой прагрэс на дадзеным этапе міжсезоннай падрыхтоўкі?

– Трэнерскі штаб патрабуе ад мяне больш знаходзіць вострых перадач, больш развіваць атакі і больш пагражаць варотам суперніка. У тым жа «Энергетыцы» мая роля была зусім іншая. Лічу, што прагрэс у маёй гульні ёсць, але я не збіраюся спыняцца. Бачу ў сябе яшчэ вельмі шмат недахопаў, таму буду працаваць, – сказаў Сілінскі.