Усе навіны

Нападнік «Славіі» Пятрэнка: «Забіў два, пасля таго як год не забіваў»

3 лютага, 23:36

Нападнік «Славіі» Арцём Пятрэнка падвёў вынікі матчу з »Нівай« і распавёў пра збор каманды ў Берасці.

– Гульня атрымалася з аднаго боку цяжкая ў фізічным плане, бо знаходзімся пад высокімі нагрузкамі, а з другога боку ёсць рахунак на табло, які не можа не радаваць.

– Ці задаволены ты сабой? Ці вярнулася пачуццё гола?

– Так, я задаволены сабой. Забіў два галы, пасля таго як год не забіваў. Можна сказаць, перапыніў чорную паласу. Спадзяюся далей «папрэ». Сённяшні дубль для мяне як глыток свежага паветра.

– Як табе працуецца на зборы?

– У пачатку першага збору прапусціў некалькі дзён праз прастуду, гэта крыху мяне знервавала. Цяпер усё выдатна, усё падабаецца. Рыхтуемся фізічна, тактычна і тэхнічна да футбольнага сезона і дасягнення высокіх вынікаў, – сказаў Пятрэнка.