Усе навіны

Трэнер «Балтыкі» Ігнашэвіч: «Кавалёў павінен падцягнуцца да сённяшняга ўзроўню каманды»

4 лютага, 22:06

Галоўны трэнер «Балтыкі» Сяргей Ігнашэвіч распавёў пра перспектывы беларуса Юрый Кавалёва.

– Я ўжо казаў пра тое, што Кавалёў не ў самым лепшым функцыянальным стане прыехаў, таму не магу яго ацаніць цяпер аб'ектыўна. Кавалёў павінен падцягнуцца да сённяшняга ўзроўню каманды. Згуляў з «Факелам» 45 хвілін і ледзь трымаўся на нагах у канцоўцы, я гэта бачыў. Учора ён згуляў 65, і такая ж у яго была цяжкая канцоўка. На сённяшні дзень цяжка ацаніць яго магчымасці, але, думаю, што ён футбаліст высокага ўзроўню, які таксама нас узмоцніць, ён пакідае прыемнае ўражанне, – сказаў Ігнашэвіч.