Усе навіны

Аляксандр Паўлавец: «Без практыкі складана прэтэндаваць на гучны трансфер»

5 лютага, 22:01
1

Беларускі абаронца Аляксандр Паўлавец распавёў, чаму перайшоў у кіпрскую «Карміёцісу».

– Зразумела, зараз гэта ўжо не актуальна, але тым не менш: былі яшчэ нейкія варыянты пераходу, ці цікавасць выяўляў толькі кіпрскі клуб?

– Думаю, толькі на ўзроўні размоваў. Трэба даваць сабе аб'ектыўную адзнаку. Я на некалькі месяцаў застаўся без практыкі. У такой сітуацыі складана прэтэндаваць на сурʼёзную цікавасць, на гучны трансфер… А кіпрыётам, мусіць, патрэбен быў цэнтральны абаронца, яны глядзелі за тым, як і дзе я гуляў. Але гэта, мабыць, больш пытанне да агента, – сказаў Паўлавец.