Усе навіны

Начальнік дэпартамента судзейства АБФФ Кузьмін: «У Беларусі ўзрос узровень даверу да рашэнняў арбітраў»

6 лютага, 12:57

Начальнік дэпартамента судзейства і інспектавання АБФФ Уладзімір Кузьмін падзяліўся меркаваннем пра работу арбітраў.

– Ці сапраўды ў беларускіх арбітраў стала менш памылак?

– Магу адказваць за другую палову сезона – я пачаў шчыльна працаваць у дэпартаменце толькі з сярэдзіны года. Канешне, мы бачым, што ключавых памылак суддзяў стала менш. Гэта выдатна. Гэта факт, гэта клас.

У той жа час увага каманд да памылак суддзяў таксама знізілася. Гэта плён сістэмнай працы на працягу многіх гадоў, калі мы пачалі тлумачыць клубам, што суддзі могуць памыляцца. Яны паверылі, што іхнія памылкі – пытанне нейкіх выпадковасцяў. Бо кожная памылка суддзі можа згенераваць цэлую тэорыю змовы. Бачу, што недавер да суддзяў знізіўся.

– З чым звязаны пазітыўныя змены?

– З тым, што ўзрос узровень даверу да рашэнняў беларускіх суддзяў, – сказаў Кузьмін.