Усе навіны

Аляксандр Паўлавец: «Зборную Беларусі пры Алосе магу параўнаць з «моладзеўкай» Румбуціса, што магла абгуляць Чэхію»

6 лютага, 15:37

Беларускі абаронца кіпрскай «Карміёцісы» Аляксандр Паўлавец параўнаў становішча нацыянальнай зборнай Беларусі на чале з Карласам Алосам з «моладзеўкай» пры Людасе Іонавічы Румбуцісе.

– У завяршэнне размовы не магу не спытаць аб зборнай. Як вядома, сям'я Карласа Алоса жыве на Кіпры, ды і сам ён працаваў у гэтай краіне. Іспанскі спецыяліст віншаваў з нядаўнім пераходам?

– Не, мы з ім не стэлефаноўваліся з гэтай нагоды. Усе зносіны з трэнерам былі толькі падчас трэніровачнага працэсу ў нацыянальнай зборнай.

– За галоўную каманду краіны ў мінулым годзе вы згулялі ўпершыню з сакавіка 2021-га. Змены ў калектыве і настроі рабят прыкметныя?

– Вядома, паколькі зʼявілася некалькі новых людзей. А што да мікраклімату, веры ў сябе – магу параўнаць цяперашняе становішча з сітуацыяй, якая была пры Людасе Іонавічы Румбуцісе ў «моладзеўцы».

Многія аматары футбола смяяліся і не верылі, калі ён казаў, што мы можам змагацца. А ён паверыў у каманду з самага першага дня. І які быў вынік? Тая маладзёжная зборная магла абгуляць Чэхію і даць бой Харватыі. Цешыць, што падобная сітуацыя ў нас цяпер і ў нацыянальнай камандзе, – сказаў Паўлавец.