Усе навіны

Трое гульцоў працягнулі кантракты са «Смаргонню»

6 лютага, 16:34

Як паведаміла прэс-служба «Смаргоні», абаронца Ілля Коваль і паўабаронцы Максім Гаявы і Павел Селязнёў працягнулі кантракты з клубам.

Коваль мае на сваім рахунку 21 матч за «Смаргонь», ён забіў 1 мяч. Гаявы згуляў у 23 матчах і таксама забіў 1 мяч. Селязнёў адзначыўся голам і асістам у 14 сустрэчах.