Усе навіны

Забелін стаў гульцом «Сокала» Багі з Д2 Расіі

7 лютага, 11:20

Як паведамляе прэс-служба «Сокала», беларускі паўабаронца Павел Забелін стаў гульцом клуба з расійскага Д2.

Нагадаем, у снежні галоўным трэнерам «Сокала» стаў беларускі спецыяліст Аляксей Бага, пад кіраўніцтвам якога Забелін выступаў у салігорскім «Шахцёры».

Раней была інфармацыя, што 28-гадовы хаўбек знаходзіцца ў трэніровачным лагеры «Ардабасы» Аляксандра Сяднёва.

Мінулы сезон Забелін правёў у чэмпіянаце Казахстана і згуляў 18 матчаў за «Табол», у тым ліку ў Лізе канферэнцый. Поўная статыстыка гульца – тут.