Усе навіны

Кудравец пра канкурэнцыю ў маскоўскім «Дынама»: «Праз усё трэба прайсці. У БАТЭ ў мяне таксама не ўсё так проста складалася»

7 лютага, 18:36

Беларускі брамнік маскоўскага «Дынама» Андрэй Кудравец пракаментаваў гатоўнасць да канкурэнцыі за месца ў складзе расійскага клуба.

– У «Дынама» магутная брамавая брыгада – Шунін і Ляшчук, стартавыя пазіцыі ў цябе – за іх спіной. Не было сумненняў у пераходзе?

– Я разумеў, куды іду, у якую каманду. У мяне былі і іншыя прапановы, але на такім узроўні вельмі моцная канкурэнцыя будзе ўсюды. І яна дазваляе расці. Цябе павінны іншыя брамнікі, у добрым сэнсе слова, напружваць. Я прыехаў у «Дынама», каб развівацца, атрымліваць новы вопыт, навыкі. Буду імкнуцца адпавядаць сваім старэйшым калегамі. Думаю, усё будзе добра.

– Але верагоднасць надоўга застацца без гульнявой практыкі аб'ектыўна вялікая. Гатовы да гэтага?

– Ведаеце, праз усё трэба прайсці. У БАТЭ ў мяне таксама не ўсё так проста складалася. Я доўгі час быў трэцім, але развіваўся і даказваў. Паступова адваяваў месца ў складзе. Так што сітуацыя не новая. Трэба прайсці зборы, а трэнеры будуць вырашаць, хто мацнейшы, а хто слабейшы.

– Адчуваеш у сабе сілы пацясніць Ляшчука і Шуніна?

– На 100 адсоткаў упэўнены ў сабе. Я на зборы прыехаў у трохі разабраным стане пасля адпачынку – трэнажорная зала не заменіць брамавых практыкаванняў на полі, потым у Катары ўмяшалася траўма – у агульнай групе працаваў толькі пяць дзён. Трэба крыху набраць форму, нейкія моманты падтачыць, і, я думаю, усё будзе як трэба, – сказаў Кудравец.