Усе навіны

Гайсін стаў трэнерам брамнікаў у «Смаргоні»

7 лютага, 18:48

39-гадовы спецыяліст Міхаіл Гайсін стаў трэнерам брамнікаў у трэнерскім штабе Ігара Слесарчука ў «Смаргоні».

Гайсін да гэтага працаваў у «Віцебску», калінінградскай «Балтыцы-БФУ» і ЦРФ. Летась выходзіў на поле ў складзе «Мёраў» у другой лізе.