Усе навіны

Андрэй Салавей «Цяпер перадсезонная падрыхтоўка, і, я думаю, пакуль не мае значэння, у якім тайме выходзіць гуляць»

7 лютага, 21:44

Навічок «Славіі» Андрэй Салавей падвёў вынік нічыйнага матчу супраць гродзенскага «Нёмана» (2:2).

– Сённяшняя гульня, на маю думку, падзялілася на два розныя таймы. У першым – «Нёман» быў вастрэйшы, а ў другім – ужо мы больш дамінавалі.

– Наколькі табе было проста ўваходзіць у гульню з лаўкі?

– Абсалютна не складана. Зараз перадсезонная падрыхтоўка, і, я думаю, пакуль не мае значэння, у якім тайме выходзіць гуляць. З боку было відаць, што цяжкавата хлопцам. Не так ярка глядзеліся, як хацелася б.

– Сёння ты забіў першы гол за «Славію». Упэўнены, гэта толькі пачатак. Вашы эмоцыі?

– Эмоцыі, вядома, станоўчыя. Буду далей працаваць, каб забіваць як мага больш галоў і прыносіць карысць камандзе, – сказаў Салавей.