Усе навіны

Жаночая зборная Беларусі адправіцца на збор у Мальту, дзе згуляе з мясцовай камандай і Албаніяй

8 лютага, 19:11

Жаночая зборная Беларусі з 17 па 27 лютага правядзе першы ў 2024-м навучальна-трэніровачны збор. Ён пройдзе ў Мальце. У рамках дадзенага збору беларускі згуляюць з нацыянальнымі камандамі Албаніі (22 лютага) і Мальты (26 лютага).

Таксама апублікаваны спіс футбалістак, якія паедуць на збор.

Брамнікі: Наталля Васкабовіч («Зеніт», Санкт-Пецярбург, Расія), Кацярына Міклашэвіч («Азія», Газіянтэп, Турцыя), Дар'я Вінаград («Дынама», Брэст);

Абаронцы: Арына Сітнікава, Юлія Слясарчык (абедзве – «Дынама-БДУФК»), Валерыя Багдан («Спартак», Масква, Расія), Ганна Казюпа («Лакаматыў», Масква, Расія), Крысціна Кіянка («Мінск»), Вікторыя Казакевіч, Ксенія Кубічная;

Паўабаронцы: Ганна Піліпенка, Яна Арцішэўская, Вольга Капыша, Дарʼя Манюкова, Ганна Сас, Анастасія Шупо (усе – «Дынама-БДУФК»), Анастасія Ліннік («Аль-Хіляль», Саудаўская Аравія), Валерыя Белая;

Нападаючыя: Вікторыя Валюк, Мелана Суроўцава, Карына Альховік («АЛГ Спор», Газіянтэп, Турцыя).