Усе навіны

Слесарчук пра сыход з мiнскага «Дынама»: «Стрэс, сур'ёзны ціск, нешта адбылося»

9 лютага, 08:05

Экс-асістэнт Вадзіма Скрыпчанкі ў мінскім «Дынама», а цяпер галоўны трэнер «Смаргоні» Ігар Слесарчук расказаў аб сыходзе са сталічнага клуба.

– Не магу не задаць пытанне, што адбылося пасля матчаў супраць «Жалезнічара»?

– Лічу, што пра гэта павінен казаць кіраўнік, у прыватнасці галоўны трэнер «Дынама». Стрэс, сур'ёзны ціск, нешта адбылося... Не ведаю...

– Няма жадання высветліць?

– Яшчэ раз: пра гэта павінен гаварыць кіраўнік. Я ўсяго толькі памагаты, дапаможнае звяно. У мяне ёсць здагадкі, здагадкі, але не ад мяне вы гэта можаце пачуць, – сказаў Слесарчук.