Усе навіны

Шкурын выйшаў на 2-е месца ў спісе найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату Польшчы

9 лютага, 22:30

9 лютага «Сталь» Мелец перамагла «Пушчу» (2:1) у матчы 20-га тура польскай Экстракласы.

Беларускі нападаючы «Сталі» Ілля Шкурын забіў мяч на 83-й хвіліне матча. Поўная статыстыка гульца тут.

Такім чынам беларус падзяліў 2-е месца ў спісе найлепшых форвардаў чэмпіянату Польшчы з абаронцам «Ягелоніі» Бартламеем Удовікам, у якога на рахунку таксама 9 галоў. Лідзіруе ў спісе форвард Эрык Экспасіта са «Шлёнска», які забіў 14 мячоў у сезоне.