Усе навіны

Аляксандр Глеб: «Алос проста паверыў у гульцоў, зарадзіў настроем. Трэнер зборнай такім і павінен быць – больш менеджарам»

11 лютага, 13:30

Былы паўабаронца зборнай Беларусі Аляксандр Глеб падзяліўся думкамі пра галоўнага трэнера нацкаманды Карласа Алоса.

– Ён даў эмоцыі, проста паверыў у гульцоў і зараджае гэтым настроем. Я лічу, трэнер зборнай і павінен быць такім – ён павінен больш быць менеджарам. Проста падганяць хлопцаў, перад гульнёй наладжваць.

– Як Штанге ў свой час?

– Так-так, нешта такое… Ён жа асабліва нічога – проста зараджаў і людзі з настроем прыязджалі ў зборную, рыхтаваліся да гульняў. Так, мы не выйшлі, але нядрэнныя вынікі паказвалі, – адзначыў Глеб.