Усе навіны

Дырэктар «Смаргоні»: «Рассталіся з Трухавым, у тым ліку, з-за фінансаў. Але праблем з імі няма, атрымліваем падтрымку ад аблвыканкама»

12 лютага, 10:40

Дырэктар «Смаргоні» Павел Люцько пракаментаваў чуткі пра няпростую фінансавую сітуацыю клуба і падзяліўся падрабязнасцямі па разыходжанні з былым галоўным трэнерам Ігарам Трухавым.

– Чаму Ігар Трухаў па выніках мінулага сезона пакінуў каманду?

– Складана нешта дадаць да слоў Ігара Уладзіміравіча: не змаглі даць тыя ўмовы, якія хацеў трэнер.

– Умовы фінансавыя?

– Не толькі…

– У пачатку зімы з'явілася чутка пра тое, што «Смаргонь» мае сур'ёзныя фінансавыя праблемы, каманда ледзь не здымаецца з чэмпіянату. Ці былі падставы для гэткіх размоў?

– Гэта сапраўды чуткі. Не было нават думак, каб здымацца з чэмпіянату ці ўвогуле спыняць існаванне. Больш за тое, сёлета нам аказана беспрэцэдэнтная падтрымка Гродзенскага аблвыканкама і мясцовых улад, а таксама спартыўных кіраўнікоў рэгіёну. А далей ужо ўсё залежыць ад нас: зацікаўленасць у тым, каб зарабляць, развівацца і рухацца наперад, безумоўна, ёсць.

– Гэта значыць, у будучыню глядзіце з упэўненасцю?

– З аптымізмам, – адзначыў Люцько.