Усе навіны

Клубы Італіі прагаласавалі супраць скарачэння Серыі А да 18 каманд – гранды былі «за»

12 лютага, 22:33

Сёння, 12 лютага, адбылося галасаванне па скарачэнні колькасці каманд чэмпіянату Італіі да 18.

Паведамляецца, што толькі 4 клубы прагаласавалі «за» – «Інтэр», «Ювентус», «Мілан» і «Рома», усе астатнія выступілі супраць скарачэння.

Для змены структуры чэмпіянату трэба было набраць мажарытарную большасць у колькасці 14 галасоў, таму Федэрацыя футбола Італіі зацвердзіла, што Серыя А не будзе скарочана.

Раней паведамлялася, што італьянскія гранды імкнуцца да скарачэння лігі дзеля памяншэння колькасці матчаў і спрашчэння календара, а для іншых клубаў скарачэння Серыі А азначае павелічэнне іх шанцаў на вылет і зніжэнне кошту продажаў тэлевізійных правоў.

Нагадаем, што Бундэсліга і Ліга 1 праводзяцца з 18 камандамі, Ла Ліга і АПЛ – з 20.