Усе навіны

Трэнер «Нёмана» Суліма: «Камплектаванне працягваецца. Разумеем, што нас чакае Кубак, чэмпіянат, еўракубкі»

13 лютага, 13:34

Трэнер «Нёмана» Аляксандр Суліма распавёў пра задачы каманды на наступны сезон.

– Рабочая абстаноўка, шмат працы, а час ляціць вельмі хутка. Няма калі расслабляцца, ёсць да чаго і куды рыхтавацца. Зразумела, што выйграем нейкія турніры. Маецца на ўвазе ў кожным матчы, што трэба перамагаць.

– Вы казалі, што ўдалося захаваць касцяк каманды, але без страт не абышлося. Не без кропкавых узмацненняў. Як падбіралі гульцоў?

– Так, але камплектаванне працягваецца. Разумеем, што нас чакае Кубак, чэмпіянат, еўракубкі. Нам патрэбныя футбалісты для паспяховага выступлення. Галоўная мэта стаяла – захаваць леташні склад. Тую самую каманду, якая заваёўвала срэбра і выступала на еўраарэне. Працуем яшчэ над нейкімі трансферамі.

– Але пра іх вы нам яшчэ не раскажаце?

– Калі сочыце за нашымі турнірамі і навінамі, то прыкладна павінны разумець, з кім плануем падпісаць кантракты ў бліжэйшы час. Калі яны яшчэ не падпісаныя і не анансаваныя, – сказаў Суліма.