Усе навіны

Віталь Жукоўскі: «Андрэй Капскі казаў у раздзявальні БАТЭ многія рэчы не па справе, пасля гэтага губляў аўтарытэт»

14 лютага, 10:22

Беларускі галоўны трэнер «Атырау» Віталь Жукоўскі ўзгадаў аб сыходзе з БАТЭ па выніках сезона-2021.

– Чаму вырашылі сысці з БАТЭ?

– Трэба ведаць спецыфіку кіраўніка [Андрэя Капскага]. Яму на той момант не было і 30 гадоў, не хапала досведу. Зразумела, што досвед да кагосьці прыходзіць раней, да кагосьці пазней. Мы размаўлялі, раіліся.

У нас добрыя паўгода былі, дарэчы. Але потым з нейкіх прычынаў адносіны змяніліся. Трэба ўмець давяраць. Калі збіраемся з камандай, я нікога не пускаю гатаваць шашлык. Таму што не можа 10 чалавек гатаваць шашлык – ён не атрымаецца якасным. Адзін пераверне, іншы...

У клубе павінен нехта адзін. Не можа быць 10 людзей за спіной прымаць рашэнні, рэкамендаваць. Большасць з іх будуць няправільнымі.

Я нават неяк прасіў яго, каб ён адзін глядзеў гульні. А вакол яго заўжды знаходзілася 5-6 чалавек. Пасля гэтага ён часта рабіў няправільныя высновы, многія рэчы гаварыў у раздзявальні, якія былі не патрэбныя, не па справе. Гэта нават не яго словы былі – яго накручвалі.

Пасля гэтага ён губляў аўтарытэт у камандзе, у раздзявальні. Ён сам гэта адчуваў. Ён часам прыслухоўваўся, але часцей слухаў іншых людзей. Яго права.

З павагай стаўлюся да гэтага. Ён кіраўнік, узяў мяне на працу. За 4-5 туры да канца сезона я падышоў і сказаў Андрэю Анатольевічу, што мы не зможам разам працаваць.

Я не бачыў сэнсу працаваць далей, таму што далей будзе стагнацыя, як і атрымалася, але ўжо без мяне, – сказаў Жукоўскі.