Усе навіны

У Мбапэ 70 (44+26) рэзультатыўных дзеянняў у 68 матчах ЛЧ

15 лютага, 09:59

Форвард «ПСЖ» Кіліян Мбапэ вызначыўся голам у першым матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Рэал Сасьедада».

25-гадовы француз адкрыў лік на 58-й хвіліне сустрэчы.

ВІДЭА

Гэта 44-ы гол нападаючага ў 68 матчах ЛЧ, таксама ў яго актыве 26 асістаў. Падрабязная статыстыка тут.

Мбапе стаў першым гульцом у гісторыі турніру, які забіў у 10 запар хатніх матчах, у якіх выйшаў у стартавым складзе.

Мбапэ падняўся на другое месца ў спісе гульцоў не старэйшых за 25 гадоў па колькасці галоў у ЛЧ. Ён абышоў Рауля, у якога 43 мячы. Больш забіў толькі Ліянель Месі – 59.