Усе навіны

Хары Кейн: «Калі вы застаяцеся ў дзесяцёх – вельмі цяжка вярнуцца ў гульню»

15 лютага, 12:16

Форвард «Баварыі» Хары Кейн пракаментаваў паражэнне ад «Лацыа» ў 1/8 Лігі чэмпіёнаў – 0:1.

«Сапраўды цяжкі тыдзень. Я лічыў, што першы тайм мы добра распачалі, у нас было некалькі добрых момантаў. Я мог забіваць, Джамал мог забіваць, і ў такіх гульнях гэтыя моманты вельмі важныя, а мы не змаглі выкарыстоўваць іх.

Другі тайм увогуле расчараваў. Мы выйшлі на поле менш энергічныя, менш упэўненыя, гублялі занадта шмат мячоў і ў рэшце рэшт нас пакаралі за гэта. Як толькі вы застаяцеся ў дзесяцёх – вельмі цяжка вярнуцца ў гульню.

Мяркую, нам трэба разабрацца ў сабе. Мы павінны дэманстраваць больш энергіі, больш упэўненасці.

Мы ўсё яшчэ змагаемся за Бундэслігу, усё яшчэ змагаемся за выхад у 1/4. Яны прыедуць на наш стадыён праз некалькі тыдняў, таму мы мусім працягваць змагацца і паспрабаваць вярнуць сітуацыю ў свой бок.

У нас ёсць вялікія гульні, вялікія рэчы, за якія трэба пазмагацца. Мы ніколі не здадзімся, нам проста трэба змяніць сітуацыю.

Адна гульня ці адна іскра можа змяніць многае ў футболе, і нам трэба паспрабаваць знайсці яе, каб мы маглі рухацца разам. Мы будзем матываваць адзін аднаго на трэніроўках, у гульні на выходных і паспрабуем знайсці гэта», – сказаў Кейн.

Нагадаем, «Баварыя» прайграла 10 матчаў з 43 на чале з Тухелем, пад кіраўніцтвам Нагельсмана – 10 з 84.

Матч у адказ супраць «Лацыа» адбудзецца 5 сакавіка.