Усе навіны

Андрэй Панюкоў: «У Расіі заўсёды ведалі, што ёсць такі клуб – БАТЭ»

15 лютага, 12:22

Расійскі форвард БАТЭ Андрэй Панюкоў расказаў пра пераход у каманду.

– Як прынялі ў камандзе?

– Выдатна. Ніякіх праблем з уліваннем у калектыў у мяне не ўзнікла. У БАТЭ ў мяне ёсць духоўны настаўнік – Раман Пілецкі.

– Калі ўпершыню пачуў пра БАТЭ?

– На самай справе пачуў рана. Я толькі патрапіў у асноўны склад маскоўскага «Дынама». У нас у камандзе гулялі Ігар Шытаў і Павел Няхайчык.

БАТЭ заўсёды быў на слыху. У Расіі заўсёды ведалі, што ёсць такі клуб. Што яны тварылі ў Лізе чэмпіёнаў! Не ўсе расiйскія клубы такое рабілі.

– Як ацэньваеш сваю форму?

– Пакуль на шасцёрачку. Яшчэ месяц да гульняў. Усё нармальна, – сказаў Панюкоў.