Усе навіны

Дэ Бруйнэ і Мбапэ – прэтэндэнты на ўзнагароду «Гульца тыдня» ў Лізе чэмпіёнаў

15 лютага, 12:41

УЕФА вызначыў чатырох намінантаў на званне найлепшага гульца тыдня Лігі чэмпіёнаў.

На ўзнагароду прэтэндуюць Кевін дэ Бруйнэ («Манчэстэр Сіці»), Браім Дыяс («Рэал»), Матэа Гендузі («Лацыа») і Кіліян Мбапэ («ПСЖ»).

На рахунку Дэ Бруйнэ гол+пас у матчы супраць «Капенгагена», Браіма – гол у вароты «Лейпцыга», Мбапэ – гол у вароты «Сасьедада». Матэа Гендузі не вызначыўся рэзультатыўнымі дзеяннямі, але дапамог сваёй камандзе абгуляць «Баварыю».

Аддаць свой голас можна тут.