Усе навіны

Спортдырэктар «Ньюкасла» Эшварт пагадзіўся перайсці ў «МЮ», «сарокі» могуць атрымаць кампенсацыю

15 лютага, 13:18

«Манчэстэр Юнайтэд» атрымаў згоду ад спартыўнага дырэктара «Ньюкасла» Дэна Эшворта наконт пераходу ў іх клуб, паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана.

Ён гатовы прыняць іх прапанову, бо лічыць гэта вялікай магчымасцю і праектам. «МЮ» мае намер аформіць пераход зараз, а не ў 2025-м, таму вядзе перамовы з «Ньюкаслам» пра кампенсацыі.

52-гадовы Эшварт працуе ў «Ньюкасле» з траўня 2022 года. Да гэтага ён быў тры гады тэхнічным дырэктарам «Брайтана».

«МЮ» знаходзіцца на 6-й пазіцыі ў АПЛ, «Ньюкасл» ідзе 7-м.