Усе навіны

«Бенфіка» гатова скарыстацца опцыяй пралангацыі кантракта 36-гадовага Дзi Марыі

16 лютага, 21:20

Вінгер «Бенфікі» Анхель Дзi Марыя можа застацца ў камандзе да лета 2025 года, паведамляе інсайдэр Нікола Скіра.

Яго кантракт заканчваецца ў чэрвені гэтага года, але дамова аб супрацоўніцтве мае опцыю аб пралангацыі пагаднення яшчэ на сезон, чым хоча скарыстацца «Бенфіка».

36-гадовы аргентынец вярнуўся ў «Бенфіку» летам мінулага года. Ён ужо выступаў за партугальскі клуб з 2007 па 2010 год.

Дзi Марыя ў гэтым сезоне забіў 13 галоў і аддаў 7 асістаў у 31 матчы. Статыстыка – тут.