Усе навіны

Адрыян Раб'ё: «Павінны быць рэалістамі – «Ювентусу» трэба ўтрымаць другое месца»

18 лютага, 20:22

Французскі паўабаронца «Ювентуса» Адрыян Раб'ё пракаментаваў нічыйны вынік сваёй каманды супраць «Вероны» – 2:2.

«Мы павінны быць рэалістамі, «Інтэр» ідзе сваім шляхам, а мы павінны змагацца, каб утрымаць другое месца.

Мы дабраліся сюды з 53 баламі і былі самі сабой, таму нам трэба зноў знайсці гэтае пачуццё і змагацца за другое месца.

Сёння мы былі занадта млявымі», – сказаў Раб'ё.

Пасля 25 згуляных матчаў «Ювентус» ідзе на другім радку, адстае ад «Інтэра» на 9 балаў і апярэджвае «Мілан» на 2 балы. У абедзвюх міланскіх каманд ёсць матч у запасе.