Усе навіны

Выдаткі «МЮ» на трансферы летам будуць сур'ёзна абмежаваныя з-за фінансавага фэйр-плэй

20 лютага, 20:50

Трансферны бюджэт «Манчэстэр Юнайтэд» на новыя набыцці летам адчуе сур'ёзныя абмежаванні з-за правіл фінансавага фэйр-плэй, паведамляе The Telegraph.

Пры гэтым аплатная здольнасць «чырвоных д'яблаў» яшчэ больш знізіцца, калі клуб не пройдзе ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, за траплянне ў які клубы атрымліваюць выплату ў 40 млн фунтаў.

Выдаткі манкуніянцаў у памеры 555 млн фунтаў за апошнія 3 летнія трансферныя вокны пакідаюць новаму мінарытарнаму ўладальніку «Манчэстэр Юнайтэд» Джыму Рэткліфу і Ineos мала прасторы для дзеянняў, паколькі за гэты перыяд страты клуба складаюць 215 млн фунтаў. А паводле фінансавых правіл АПЛ, за справаздачны трохгадовы перыяд клубы не могуць мець агульныя страты больш за 105 млн фунтаў.

УЕФА мае ўласныя правілы фінансавага фэйр-плэй, і ў наступным сезоне клубам будзе дазволена траціць 80% ад сваіх агульных даходаў – плюс любы прыбытак ад продажу гульцоў – на трансферныя камісіі, заробак камандзе, трэнеру і ганарары агентам. Гэтая лічба знізіцца да 70% для кампаніі 2025-26 гадоў.

Гэта часткова тлумачыць, чаму «Манчэстэр Юнайтэд» не змог узмацніць каманду ў студзеньскае трансфернае акно. Клуб спрабаваў палепшыць баланс, аддаўшы ў арэнду некаторых гульцоў.