Усе навіны

Ла Ліга скараціла заробкавы ліміт «Барселоны» на 66 млн еўра, у «Рэала» ён больш у 3,5 разы

20 лютага, 22:25

Ла Ліга абвясціла, што гадавы ліміт на заробкі «Барселоны» скарочаны на 66 млн еўра.

Цяпер ён складае 204 млн еўра замест 270. Каталонцы па гэтым паказчыку займаюць 3-е месца ў чэмпіянаце Іспаніі. Самы вялікі ліміт у Ла Лізе захоўвае «Рэал» – 727 млн еўра. У пяцёрку таксама ўваходзяць «Атлетыка» (303 млн еўра), «Севілья» (155 млн еўра) і «Рэал Сасьедад» (144 млн еўра). «Жырона» пры гэтым 15-я (52 млн еўра).

Адзначаецца, што ў «Барселоны» выдаткі на каманду, якія рэгулюе ліміт, складаюць больш за 400 млн еўра, што больш чым удвая перавышае абмежаванні, устаноўленыя Ла Лігай.

Калі сітуацыя не будзе выпраўлена да лета, гэта можа стварыць для каталонцаў праблемы як з рэгістрацыяй гульцоў, якія ўжо знаходзяцца ў клубе – Іньіга Марцінес і Вітор Роке, напрыклад, зарэгістраваны толькі да лета, – так і з падпісаннем новых гульцоў.