Усе навіны

Бразільскі абаронца «Урала» Італа: «Ганчарэнка ўва мне не сумняваецца, падтрымлівае і ўсяляк дапамагае»

21 лютага, 12:04

Бразільскі футбаліст Італа распавёў пра адносіны з беларускім галоўным трэнерам «Урала» Віктарам Ганчарэнкам і задачы на другую частку сезона.

Нагадаем, цэнтральны абаронца «Санта-Клара» з Д2 Партугаліі выступае на правах арэнды за «Урал» з мінулага лета. З падрабязнай статыстыкай можна азнаёміцца тут.

– Ці хацелі б застацца ў «Урале» па заканчэнні арэнднага тэрміну?

– Канешне. Мяне вельмі добра тут прынялі. Магу тут развівацца ў добрых умовах і паказваць свой футбол. Быў бы вельмі рады пасля заканчэння тэрміну арэнды заключыць кантракт з «Уралам» і працягваць працу менавіта тут. Гэта было б цудоўна.

– Ужо размаўлялі з Віктарам Ганчарэнкам пра магчымасць працягу гэтага супрацоўніцтва?

– Канкрэтных размоў яшчэ не было, але я бачу, што трэнер ува мне не сумняваецца, падтрымлівае і ўсяляк дапамагае. Калі надыдзе момант для такой гутаркі і канкрэтных дзеянняў, то з часам.

– Зараз каманда займае 12-е месца ў РПЛ. Наколькі вы задаволены бягучым становішчам?

– Незадаволены тым, на якім месцы мы знаходзімся. Ведаю, наколькі якасныя ў нас футбалісты. Мы здольныя змагацца за верхнія радкі. Вельмі добра пачалі чэмпіянат і чакалі большага на працягу ўсяго сезона, але пачалася няўдалая паласа, і нас спасцігалі няўдачы. Канешне, мы не вельмі задаволены тым, што знаходзімся ў зоны вылету.

– Якія задачы стаяць перад другой часткай сезона?

– Стаіць задача захаваць прапіску ў РПЛ, перамагаць і падняцца ўверх па турнірнай табліцы, – сказаў Італа.