Усе навіны

Бруй вярнуўся ў «Макслайн»

21 лютага, 20:53

20-гадовы абаронца Арцём Бруй зноў падпісаў кантракт з «Макслайнам» да канца 2024 года.

Бруй ужо выступаў за гэты клуб у 2022 годзе.

Папярэдні сезон футбаліст правёў у вышэйшай лізе ў складзе «Нафтана», за які Бруй адыграў 20 матчаў у чэмпіянаце, а таксама аддаў адну галявую перадачу.

Апроч гэтага, Арцём выступаў таксама за «Менск» і «Оршу», а таксама выклікаўся ў юнацкую і юніёрскую зборныя Беларусі.